Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця прапануе беларускім банкам пашыраць супрацоўніцтва для фінансавання малога і сярэдняга бізнесу. Аб гэтым заявіў прэзідэнт ЕБРР Сума Чакрабарці па выніках візіту ў Мінск.
Банк зацікаўлены ў тым, каб павялічваць фінансаванне малога і сярэдняга бізнесу Беларусі праз банкаўскі сектар. Сума Чакрабарці дадаў, што ў працэсе перагавораў беларускі ўрад пагадзіўся разгледзець магчымасці паступовага пераводу некаторых дзяржаўных банкаўскіх актываў у прыватны сектар, што павінна аблягчыць задачу далейшага інвесціравання з боку ЕБРР.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz