Прэзідэнт Беларусі ў хуткім часе наведае Іран. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў на сустрэчы з міністрам замежных спраў гэтай краіны Махамадам Джавадам Зарыфам. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў час візіту мае намер зрабіць упор на эканамічным складніку двухбаковых адносін. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь адкрыта для супрацоўніцтва з Іранам. Паводле яго слоў, сведчаннем таго з'яўляюцца інвестыцыі Ірана ў беларускую эканоміку. У прыватнасці, у айчынныя праекты ўкладзена больш за $600 млн.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz