“Роздум. Далучыўшыся да вытокаў”

Напэўна, каб я запытаў, ці ўмееце вы танчыць, скажам, Польку, Шамяля, Мікіту  ці Жабку, вы б сказалі, што такія старадаўнія танцы могуць паказаць хіба толькі вельмі пажылыя людзі. “Гэта ўжо фальклор”, - скажуць і тыя, хто сёння стварае танцавальную моду.
А вось днямі ў фае сталічнага Палаца культуры трактарнага завода гэтыя прыгожыя танцавальныя “па” з імпэтам выпісвалі дзеткі ў нацыянальных строях, запрашаючы прысутных далучыцца, і больш дарослыя ўдзельнікі імпрэзы з задавальненнем таксама пускаліся ў скокі.
Такі танцавальны пачатак папярэднічаў канцэрту-прэзентацыі Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня”. Сярод удзельнікаў канцэрта былі фальклорныя маладзёжныя і аўтэнтычныя калектывы з Мінска і абласцей, сярод якіх – заслужаны аматарскі калектыў з вёскі Мётча Барысаўскага раёна, народны фальклорны калектыў “Журавінка” з Лельчыц, мае юныя землякі з вёскі Палата Полацкага раёна і іншыя, не менш яркія і цікавыя музыкі, спевакі, танцоры.
Цешыліся, пэўна, не толькі фалькларысты і старэйшыя ўдзельнікі канцэрту, сярод якіх былі звычайныя вясковыя кабеты пажылога ўзросту, але і шматлікія гледачы, якія запоўнілі залу.
Цэлая панарама народнай творчасці паўстала перад імі, дзе вызначаліся адметныя мясцовыя праявы народнай культуры.
І я ўзгадаў, як некалі запісваў на магнітафон купальскія і жніўныя песні на Ушаччыне, якія спявала вясковая жанчына Марыя Трафімава – бабка Марушка. Яна, памятаю, тады бедавала, што забудуцца народныя песні, не будуць маладыя працягваць тое, што ішло ад пакалення да пакалення.
На шчасце, фестываль фальклорнага мастацтва “Берагіня” вось ужо дваццаць гадоў робіць вялікую справу па захаванні народных традыцый, ужо былыя юныя ўдзельнікі прыводзяць на заняткі фальклорам сваіх дзетак, значыць, душа народа жыве.
Трэба аддаць належнае Акцябрскаму выканкаму, што на Гомельшчыне, былой Рудабелкі. Гэта своесаблівая сталіца “Берагіні”, і нягледзячы на ўсе цяжкасці арганізацыі, фінансавання фестывалю, улады раёна па-ранейшаму – яго гасцінныя гаспадары і натхняльнікі. Дарэчы, і на канцэрт у Мінск кіраўніцтва раёна прыслала сваіх прадстаўнікоў.
І ў той жа час, хацелася б бачыць сярод прыхільнікаў народнага мастацтва больш педагогаў, прафесійных работнікаў культуры. Дзеля справядлівасці скажу, што дзейсны ўдзел у арганізацыі і правядзенні фестывалю прымае Беларускі фонд культуры. Але гэта грамадская арганізацыя. А вось што тычыцца педагогаў школ, арганізатараў вольнага часу вучняў, то хацелася б, каб разам з сучаснымі гульнямі, спевамі і танцамі дзеці шырэй знаёміліся з культурнай спадчынай свайго народа.
Каб зразумець сябе, уласны характар, гонар і самастойнасць, трэба часцей звяртацца да вытокаў, ведаць і памятаць тое, чым адметны народ і ўласная Радзіма.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
03.00 News (EN)

Weiter auf Sendung:
03.20 Letters to Editor (EN)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2