На радзіме Адама Міцкевіча ў Навагрудку адкрылася выстава з фондаў музея паэта ў Парыжы. Культурны праект рэалізаваны дзякуючы намаганням беларускага пасольства ў Францыі. У нашу краіну прывезлі 16 арыгінальных гравюр 19-га стагоддзя да твораў паэта, якога сваім лічаць адразу некалькі народаў.