У Мінску адбылася сустрэча трохбаковай кантактнай групы па Украіне, а таксама яе рабочых падгруп: па гуманітарных, эканамічных і палітычных пытаннях. Чарговы раўнд перагавораў быў няпростым, - паведаміла спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Хайдзі Тальявіні, якая заканчвае свой мандат.
У кантактнай групы запланаваны шчыльны графік работы на лета. Пра гэта заявіў новы спецыяльны прадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе па Украіне Марцін Сайдзік.
23 чэрвеня ўкраінскі крызіс абмяркоўвалі і ў Францыі. У Парыжы адбыўся чарговы раўнд перамоў кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў «нармандскай чацвёркі». Асноўнай тэмай абмеркавання стала выкананне мінскіх пагадненняў і адвод узбраенняў ад лініі судакранання бакоў у Данбасе. Да поўнага выканання мінскіх дамоўленасцяў заклікаў і Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун. Падчас выступлення ў Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы кіраўнік найбуйнейшай міжнароднай арганізацыі нагадаў: "Ва Украіне больш за 6 000 чалавек загінулі за адзін год. Парушаюцца правы мільёнаў людзей. Я заклікаю прыкласці ўсе неабходныя намаганні, для таго каб вымусіць бакі да поўнага выканання мінскіх пагадненняў і дасягнуць палітычнага рашэння крызісу".