Старадаўнюю пячатку Еўфрасінні Полацкай знайшлі на раскопках Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ў Полацку. Напярэдадні святкавання Дня горада і Дня памяці прападобнай завяршыліся раскопкі, у якіх прымалі ўдзел як беларускія і расійскія навукоўцы. Яны і выявілі унікальны артэфакт. Плануецца, што знаходка будзе дададзена ў экспазіцыю, якая цяпер прадстаўлена ў Мастацкай галерэі Полацка.