Прэзідэнт Беларусі даў інтэрв'ю французскаму часопісу Le Point

17.11.2026аўторак16:35

Фота: belta.by

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даў інтэрв'ю французскаму часопісу Le Point. У якасці інтэрв'юера выступіла тэлевядучая, карэспандэнт часопіса і пісьменніца Ан Ніва, паведамляе БЕЛТА.

Размова прадаўжалася амаль паўтары гадзіны.

Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні аб канфлікце ва Украіне, перспектывах яго ўрэгулявання, фарміравання новай структуры бяспекі ў Еўропе, аб ходзе перагаворнага працэсу і пазіцыях бакоў. Размова таксама ішла аб гуманітарнай місіі, якую выконвае Беларусь.

Яшчэ адна тэма інтэрв'ю - унутрыпалітычная абстаноўка ў Беларусі, адносіны з краінамі Еўрасаюза і праводзімая імі санкцыйная палітыка.

Грамадска-палітычны штотыднёвы часопіс Le Point заснаваны ў 1972 годзе. Яго тыраж складае каля 280 тыс. экзэмпляраў. Інтэрнэт-рэсурсы і мабільны дадатак часопіса наведваюць каля 7,5 млн унікальных карыстальнікаў у месяц.

Мэтавая аўдыторыя Le Point - палітычныя і бізнес-кругі, якія маюць важкі патэнцыял для фарміравання дзяржаўнага парадку дня і прыняцця стратэгічных рашэнняў.

Вярнуцца назад да навін

FM Литва, Латвия
FM Polska
Satellite stream
English stream