Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падзякаваў старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну за кітайскія інвестыцыі і крэдыты, прадастаўленыя для рэалізацыі інфраструктурных праектаў. За кошт гэтых сродкаў у Беларусі будуюцца дарогі, рэалізуецца шэраг іншых праектаў. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што нядаўні візіт кітайскага лідэра ў Беларусь стаў гістарычным і прарыўным. Ужо нямала зроблена па будаўніцтве Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку “Вялікі камень”. На думку Аляксандра Лукашэнкі, гэта будзе ўнікальны праект.
Нагадаем, Прэзідэнт Беларусі знаходзіцца ў Кітаі з рабочым візітам. Ён прыме ўдзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 70-годдзю Перамогі ў Другой сусветнай вайне.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz