Мір, спакой і стабільнасць у краіне важнейшыя за любыя электаральныя кампаніі. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаннях, перадае БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асаблівая важнасць забеспячэння бяспекі абумоўлена тымі трывожнымі падзеямі, якія адбываюцца на міжнароднай арэне і непасрэдна каля граніц Беларусі. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што кіраўнікам усіх органаў улады трэба забяспечыць зладжанае, бесперабойнае функцыянаванне дзяржаўнага апарату, строгую выканальніцкую дысцыпліну, максімальную скаардынаванасць дзеянняў вертыкалі ўлады і сілавых структур.
Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Цэнтральная выбарчая камісія і службовыя асобы абавязаны прыняць усе меры для арганізацыі выбараў на самым высокім, дастойным узроўні, з дэталёвай прапрацоўкай усіх аспектаў, пачынаючы ад інфармавання выбаршчыкаў да стварэння аднолькавых умоў кандыдатам.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz