Беларусь разлічвае павялічыць пастаўкі сваёй сельскагаспадарчай прадукцыі на амерыканскі рынак. Як расказаў падчас рабочага візіту ў ЗША міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Леанід Заяц, ставіцца задача ўжо да канца бягучага года давесці аб'ём такіх паставак да $100 млн. У цэлым, паводле слоў міністра, візіт праходзіць вельмі плённа. На перагаворах у Вашынгтоне ўздымалася пытанне аб доступе на амерыканскія рынкі шырокага асартыменту беларускай прадукцыі, уключаючы льняное валакно і вырабы з ільну, сыры і іншую малочную прадукцыю, сокі і морсы. З боку ўлад ЗША пытанне сустрэла поўнае разуменне, чакаецца яго далейшая прапрацоўка з амерыканскімі дзелавымі коламі.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz