У Мінску завяршылася Міжнародная спецыялізаваная выстава "СМІ ў Беларусі". Міністр інфармацыі Лілія Ананіч адзначыла, што заснаваны ў гэтым годзе знак - высокая ўзнагарода. Яна выказала надзею, што яна будзе служыць не толькі стымулам для работнікаў тэлебачання і радыё, але і паспрыяе развіццю інфармацыйнай прасторы Беларусі.
У ліку першых, хто атрымалі ўзнагароду "Выдатнік тэлебачання і радыё», - загадчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Беларускага дзяржаўнага інстытута журналістыкі Вячаслаў Булацкі, першы намеснік старшыні Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Саламаха, начальнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Уладзімір Ядранцаў. Узнагароду атрымалі і прадстаўнікі абласных СМІ.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz