Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з федэральным міністрам па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасціанам Курцам. Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў цяперашні ўзровень адносін з Захадам як некаторае пацяпленне. Што да двухбаковых адносін, Аляксандр Лукашэнка выказаў задавальненне ўзроўнем супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі.
У сваю чаргу Себасціан Курц адзначыў, што Аўстрыя гатова садзейнічаць развіццю пазітыўнай дынамікі адносін Беларусі і ЕС. Па яго словах, зараз няпростыя часы, асабліва для ўсходніх суседзей Еўрасаюза, паколькі існуе занепакоенасць крызіснай сітуацыяй ва Украіне. Адчуваецца пэўная напружанасць, якая адбіваецца і на сітуацыі ў рэгіёне ў цэлым. Ён таксама звярнуў увагу на цесныя кантакты Беларусі і Аўстрыі ў эканоміцы.
FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł - 102.0 MHz