Блог Навума Гальпяровіча

Сябры мае! Уявіце, што нехта незнаёмы падглядае за вамі ў спальні, за абедзенным сталом, у раздзявалцы падчас спартыўных спаборніцтваў… Не думаю, каб гэта вам было прыемна.

Памятаю пачуццё сораму і гідлівасці, калі аднакласнік паклікаў паназіраць у шчыліну за… Зрэшты, зараз няважна, за кім і куды…

Сорамна было ў тым ліку за сябе, за тое, што згадзіўся, за тое, што доўга не мог глядзець у вочы тым, за кім паназіраў, за сябра з яго прагай “гарачанькага”.

І не мог уявіць тады, што падобнае падглядванне стане нормай у наш час для некаторых СМІ, сацыяльных сетак.

 

Права на абарону прыватнага жыцця вызначаецца заканадаўчымі актамі ў многіх краінах, у тым ліку і ў нас.

Ды і ў народных традыцыях падглядванне ў замочную шчыліну і ператрасванне бруднай бялізны не ўхвалялася.

Але чамусьці тое, што раней лічылася непрыстойным, расцвіло і забуяла як на экране, так і ў блогах і пастах у сеціве.

І мы ўжо вымушаны назіраць, як на дэтэктары хлусні на ўсю прастору муж і жонка даказваюць сваю вінаватасць ці невітавасць у сямейнай вернасці, як вядомыя людзі ўзгадваюць пра свае маладыя, зусім не бязвінныя грашкі…

Таямніцы прыватнага жыцця становяцца прадметам буйных, нават з фізічнымі разборкамі публічных дыскусій.
У выступленнях са сцэны, у розных ток-шоў стала магчымым ужываць брудную лаянку і нават рукапрыкладства. І ўдзельнікамі такога шоў з’яўляюцца часам усім вядомыя “раскручаныя” асобы.

Дзякуй Богу, гэта не ў нас, але ж сёння няма такой кропкі ў свеце, куды не даходзяць такія відовішчы.
На гэтым сёння робяць сваю папулярнасць і бізнес прадпрымальныя прайдохі.

Двое вядомых футбалістаў у п’янай кампаніі наладзілі мардабой, у якім пацярпелі людзі. Ахвяры рукапрыкладства атрымалі сур’ёзныя траўмы.

Здавалася б, звычайнае хуліганства, і вінаватыя павінны адказаць па законе. Але падзея стала прадметам абмеркавання ў блогах, на тэлебачанні, у газетах, на радыё…

Асабліва мяне “пацешыла” аб’ява на адным з сайтаў пра тое, што прадаецца крэсла, якім хуліганы арудавалі падчас бойкі ў кафэ… Нібыта гэта пэндзаль генія, які маляваў сусветна вядомы шэдэўр мастацтва.
Своесаблівы піар падобных учынкаў выклікае ў пэўнай часткі людзей не абурэнне, а спачуванне і жаданне быць такімі ж. Ці, прынамсі, дазваляць сабе тое, што дазволена іх кумірам.

Малады папулярны спявак, узыходзячая зорка, пры перапоўненай глядзельнай зале ледзь не заваліўся на сцэне, бо быў проста мяртвецкі п’яны. І няважна, што гледачы былі абураны, ён нават бравіраваў потым гэтым сваім учынкам.

Адзін малады чалавек, нічым істотна не праслаўлены, акрамя сумніўнай рэпутацыі, у прастранным інтэрв’ю паведамляе пра перадоз наркотыкамі, пра ўдзел у непрыстойных оргіях, і гэта выстаўляецца на агульны агляд з прыхаванай сімпатыяй інтэрв’юэра, хаця, па сутнасці, гэта падстава для ўвагі да гэтай асобы адпаведных праваахоўных службаў.

А корпанне ў біяграфіях класікаў, вядомых дзеячаў навукі і мастацтва? Хто з кім і колькі піў, хто дзе падгульваў і г.д. І няважна, што часцей за ўсё гэта “фэйкі”, але ж – “піпл хавае”.

У свой час існавала своесаблівае “табу” на “перамыванне чужой бялізны публічных асоб”, але з імкненнем да адкрытасці і галоснасці, як з вядомым прыслоўем пра ваду і немаўля, увесь гэты брудны паток літаральна захліснуў нас.

Можна, канечне, не звяртаць увагу, схаваць, нібы стравус, галаву ў пясок.

Але ідзе час, падрастаюць дзеці, маральнае здароўе краіны будзе ў іх руках.

І я асабіста не хачу, каб мой чатырохгадовы ўнук падвяргаўся выпрабаванню і спакусай уседазволенасці і маральнай разбэшчанасці.

 
transmisje internetowe
Teraz odtwarzane:
20.00 Nasz afisz (PL)

Dalej:
20.20 “Credo”: Dziennik katolików Białorusi (PL)


Niezawodny Internet Broadcasting
Niezawodny nadawanie
konkurs selfie
 
częstotliwości
 

FM-nadajniki i częstotliwości:
Rakitnica - 106.2 MHz
Grodno - 95.7 MHz
Świsłocz - 104.4 MHz
Geraniony - 99.9 MHz
Brasław - 106.6 MHz
Miadzioł102.0 MHz

Audycje
 

13.06.24 - 17.00
13.06.24 - 18.00