Беларусь выступае за рэальны ўдзел ГА ААН у працэсе выбару і прызначэння генеральнага сакратара

Беларусь выступае за рэальны ўдзел Генеральнай асамблеі ААН у працэсе выбару і прызначэння генеральнага сакратара арганізацыі і тайнае галасаванне па кандыдатурах у адпаведнасці з існуючымі працэдурамі, якія не выконваюцца. Пра гэта заявіў пастаянны прадстаўнік Беларусі пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Андрэй Дапкюнас на пасяджэнні рабочай групы Генеральнай асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Таксама Андрэй Дапкюнас пазначыў іншыя асноўныя элементы падыходу Беларусі да гэтага пытання. Так, неабходна ўзмацніць адказнасць генеральнага сакратара і яго падначаленых перад Генеральнай асамблеяй і выправіць сітуацыю, пры якой пост генеральнага сакратара за 70 гадоў існавання арганізацыі ніколі не займала жанчына і прадстаўнік Усходнееўрапейскай рэгіянальнай групы.

 
Emissions sur Internet
Nos fréquences
 

Les emetteurs FM et leur couverture:

Rakitnitsa – 106.2 MHz
Grodno – 95.7 MHz
Svisloch – 104.4 MHz
Gerniony – 99.9 MHz
Braslav – 106.6 MHz
Miadel – 102.0 MHz


Radiodiffusion par satellite :

voir les paramètres de réception ici

Diffusions