Ва Украіне з’явіцца помнік Яну Баршчэўскаму – знакамітаму аўтару «Шляхціца Завальні» (аўдыя)

Бюст Яна Баршчэўскага, які неўзабаве будзе ўсталяваны ў Чуднаве (фота: svaboda.org)


 

Помнік знакамітаму пісьменніку Яну Баршчэўскаму будзе адкрыты ва ўкраінскім Чуднаве ўжо 12 верасня. Урачыстасць прымеркавана да Дня горада і стане адной з цэнтральных падзей.

Сёння творчую спадчыну пісьменніка лічаць сваёй у некалькіх краінах. Баршчэўскі нарадзіўся ў Беларусі – на тэрыторыі сучаснага Расонскага раёна Віцебскай вобласці ў канцы XVIII стагоддзя. Яго называюць стваральнікам новай беларускай літаратуры, а самы вядомы твор – празаічны зборнік «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – напісаны па-польску. Біяграфія Баршчэўскага звязана таксама з Санкт-Пецярбургам, дзе ён выкладаў мовы, вывучаў літаратуру, вёў актыўнае творчае жыццё. Апошнія гады жыцця пісьменнік знаходзіўся на тэрыторыі Украіны, у горадзе Чуднаве.


       Ян Баршчэўскі, 1826 г. (фота: be.wikipedia.org)


 

Менавіта ў Чуднаве год таму выпадкова знайшлі надмагільную пліту Яна Баршчэўскага. Міжнароднае радыё «Беларусь» падрабязна распавядала гэту гісторыю.

Рэалізоўвае праект па ўвекавечанні памяці аб выбітным творцы дабрачынны фонд імя Марыі Магдалены Радзівіл у Швейцарыі пры падтрымцы шматлікіх партнёрскіх арганізацый і неабыякавых людзей у розных краінах.

 

Надпіс на помніку Яну Баршчэўскаму ў г. Чуднаў (фота: Алесь Сапега)


 

Помнік будзе мець надпіс на трох мовах – беларускай, украінскай і польскай. Сёння ўжо адліты бюст і інфармацыйная дошка, зроблены гранітны слуп. Усё гэта перададзена мясцовым уладам горада Чуднава. Пра апошнія навіны міжнароднае радыё «Беларусь» распытала ініцыятара праекта, прэзідэнта дабрачыннага фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл у Швейцарыі Алеся Сапегу:


 

Вікторыя Пяткевіч


 
Emisión por internet
Now:
19.00 Nowości z Białorusi (PL)

Next:
19.20 Tydzień: wydarzenia i ludzie (PL)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones