Беларусь і Кітай падыходзяць да двухбаковых адносін з вышыні стратэгічных, доўгатэрміновых інтарэсаў. Такое меркаванне выказаў старшыня КНР Сі Цзіньпін у сваім артыкуле, апублікаваным у газеце "СБ. Беларусь сегодня". Ён адзначыў, што сёння абедзве краіны перажываюць ключавы перыяд свайго развіцця. Старшыня КНР у сваім артыкуле прывёў уласнае бачанне будучыні двухбаковых адносін. У прыватнасці, на яго думку, неабходна ўзмацняць палітычны давер і ўзаемную падтрымку. Акрамя таго, важна паглыбляць практычнае супрацоўніцтва і пашыраць поле агульных інтарэсаў. Кітайскі лідар вітае ўдзел Беларусі ў праекце эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Сі Цзіньпін таксама дадаў, што вялікае значэнне для ўмацавання традыцыйнай дружбы мае актывізацыя сувязей у гуманітарнай сферы. Так, кітайскі бок гатовы стварыць у Беларусі свой культурны цэнтр.
FM-transmisores y frecuencias:
Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz
Radiodifusión por satélite:
ver parámetros de recepción aquí