Блог Навума Гальпяровіча

Дарагия сябры, витаю вас!

Кожнаму з нас, асабліва прадстаўнікам старэйшага пакалення, знаёмы лозунг “ Міру-мір!”. Мы настолькі, бывала, звыкліся з ім, што нават не ўдумваліся ў сутнасць гэтых слоў. На жаль, сённяшняя рэчаіснасць у свеце прымушае ўсур’ёз і глыбока ўнікнуць у тое, што прывыклі вымаўляць, не надта часта глыбока задумваючыся. .

Сёння ў гарачых кропках планеты, і не толькі, а часам у самых раней мірных кутках, бушуюць войны, гінуць людзі. Вайна літаральна падкрадваецца да нашага паўсядзённага жыцця, пагражае стаць жахлівай явай для многіх краін і народаў.

Таму значэнне акцыі “Дзеці за мір”, якую арганізаваў Беларускі фонд міру сярод школьнікаў краіны, носіць вельмі актуальны характар.

У рамках гэтай акцыі ў Цэнтральнай бібліятэцы Беларусі прайшло падвядзенне вынікаў рэспубліканскага паэтычнага конкурса “Шчасце жыць у мірнай  краіне”, якую правёў фонд сумесна з міністэрствамі адукацыі , інфармацыі і культуры.

А вынікам гэтай акцыі з’явілася выданне кнігі вершаў юных творцаў “Дзеці за мір”, куды ўвайшлі звыш двюхсот твораў школьнікаў з усіх куткоў нашай краіны.

На ўрачыстай прэзентацыі шаноўныя госці чыталі выбраныя імі паэтычныя радкі юных творцаў , пераможцы атрымлівалі ўзнагароды. У зале прысутнічалі як самі юныя паэты, так і іх равеснікі з усіх абласцей Беларусі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, дэпутаты розных узроўняў.

І ўсё ж, мне хацелася больш звярнуцца да сутнасці самой акцыі, тых пачуццяў і выказвання іх у паэтычных радках на тэму міру.

Безумоўна, і гэта шчасце, калі нашы дзеці  выраслі і растуць у мірнай краіне, калі не чуюць выбухаў і вою сірэн , не пакідаюць палаючыя дамы і не гінуць пад разрывамі снарадаў.

Але ў нашага народа ёсць гістарычная памяць, якая перадаецца з пакалення ў пакаленне, калі нашы продкі не раз сустракаліся ў сваім жыцці з ваеннай навалай.

Шмат гадоў адышло ў небыццё з ліхалецця
Тых ваенных крывавых і дзё, і начэй,
Але сэрца імкліва, трывожна заб’ецца,
Як пачуеш аповесць мінулых трагічных падзей.

Гэтыя радкі належаць вучаніцы 7-га класа Красналуцкай школы Чашніцкага раёна Дар'я Пазняк.
Канечне, цяжка сённяшнім дзецям адчуць напоўніцу ўвесь драматызм , усю трагедыю ваеннага ліхалецця, якое перажыў наш народ. Але калі адгукаецца сэрца, то вырастае жаданнне цаніць і шанаваць мірнае неба над галавой, спакой і навакольную прыгажосць.

“Дзяўчынка шчасце малявала” назвала свой верш вучаніца 9 класа з СШ № 15 горада Ліда Юлія Казінская:

“Дзяўчынка шчасце малявала,
А не вайну, не смерць, не страх.
Не чорны попел ад пажараў,
Не кроў, не боль свой. І не жах.
Дзяўчынка сонца малявала,
А не вайну…

Сапраўды свет такі цудоўны без вайны. І гэта адчуваюць дзіцячыя сэрцы. Як і любоў да сваёй роднай старонкі і ўсёй Беларусі, дзе яны жывуць і вучацца.

Гэта, бадай, галоўны вынік паэтычнага конкурса і ўсёй акцыі “Дзеці за мір”.

 
Emisión por internet
Now:
04.00 News (EN)

Next:
04.20 Civil Society/ (EN)


Horario en internet
Horario de emisión por satélite (ver parámetros de recepción aquí)
Shortwaveservice
Nuestras frecuencias
 

FM-transmisores y frecuencias:


Rakitnitsa - 106.2 МHz
Grodno - 95.7 МHz
Svisloch - 104.4 МHz
Gueraneny - 99.9 МHz
Braslav - 106.6 МHz
Myadel - 102.0 МHz


Radiodifusión por satélite:

ver parámetros de recepción aquí

 

 

Las emisiones