Беларусь і Аўстрыя падчас чарговага раўнда кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў абмеркавалі ўзаемадзеянне па лініі Мінск-Брусель і пытанні рэгіянальнай бяспекі. Таксама ў цэнтры ўвагі былі пытанні беларуска-аўстрыйскіх адносін у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах. Кіраўнікі дэлегацый таксама звярнулі ўвагу на вынікі праведзенага 3-4 мая візіту ў Беларусь федэральнага міністра па пытаннях Еўропы, інтэграцыі і замежных спраў Аўстрыі Себасціана Курца і перспектывы рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых у час гэтага візіту.
FM-Sender und –Frequenzen:
Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz