Блог Навума Гальпяровіча

Самыя нечаканыя пытанні можна сёння прачытаць у інтэрнэце, адно з іх і выклікала мой сённяшні роздум. Яно гучыць прыблізна так: “Ці павінна я дапамагаць бацькам, якія нічога мне ў жыцці не далі?” 

І яшчэ адно выказванне ў каментарах пад гэтым пытаннем прывяду амаль даслоўна: 

“У наш час многія лічаць, што павінны менавіта бацькі дзецям, паколькі маму і тату не выбіраюць. А ў бацькоў заўсёды ёсць выбар: нараджаць дзіця ці не”… 

І гэта не толькі адзінкавыя дэкларацыі. Жыццё ўсё больш падкідвае прыкладаў, так бы мовіць, сучаснага погляду на ўзаемаадносіны бацькоў і дарослых дзяцей. 

Мае добрыя знаёмыя пераехалі з былой паўднёвай рэспублікі на радзіму маці ў Беларусь. Там яна адна выхоўвала траіх дзяцей. Цяпер дзеці ўжо дарослыя, у кожнага свая сям’я. 

Паколькі жанчына доўгі час не працавала, яна мае мінімальную пенсію. У яе ўзросце – безліч хвароб, патрэбны дарагія лекі. Безумоўна, на ўсё грошай не хапае. Адзін з сыноў нядаўна купіў новую машыну, знайшоў грошы на трохпакаёвую кватэру, другі – на заробках у Маскве, дачка з мужам узялі крэдыт на будаўніцтва загараднага дома. 

З маці нібыта не сварацца, ходзяць часам у госці, дужа шануюць прысмакі, якія яна гатуе, а вось спытаць, ці памагчы хоць якімі сродкамі маме на лекі, ніяк не здагадаюцца. 

Памятаю, мой бацька-інвалід заўсёды адкладваў са сваёй сціплай пенсіі дзесятку для прэстарэлай маці. 

І мы ўсе ведалі, што гэта святое – бабуле трэба дапамагаць. 

Яшчэ вяртаюся да першага паста ў сеціве. Памятаеце словы пра бацькоў, “якія нічога мне ў жыцці не далі”? Магу крыху паспрачацца. Па-першае, далі само жыццё. А хто апранаў, пачынаючы з пялюшак, трусікаў і калготак, хто купляў джынсы і курткі, хто падбіраў касцюм для выпускнога вечара ў школе, хто плаціў за садок? Я думаю, каб ісці ўжо зусім прагматычным шляхам, дык бацькі, нават самыя небагатыя, маглі б прад’явіць дзеткам даволі ўнушальны спіс затрат. 

Гэта калі не казаць пра маральны крытэрый. 

У традыцях нашага народа – павага і клопат пра сваіх бацькоў. Пра гэта нямала сказалі нашы паэты і пісьменнікі. 

Узяць, да прыкладу, твор Уладзіміра Караткевіча «Нямоглы бацька». У ім апавядаецца пра нялюдскі, жорсткі закон, які быццам існаваў у старажытнасці: нямоглых бацькоў адводзілі ў лес, дзе тыя гінулі. Але галоўны герой, Пятро, парушае гэта правіла, гэты закон. Ён завёз бацьку ў лес, але ноччу забраў зноў дамоў. I стары нямоглы бацька пасля сваімі парадамі выратаваў вёску ад голаду, ад Велікана. Калі людзі даведаліся, каму абавязаны сваім жыццём, яны адобрылі ўчынак Пятра. 

Апавяданне заканчваецца словамі: «Шануйце дабрыню, хай сабе слабую. Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую. Насіце на руках бацькоў». Вось па якім законе раіць жыць нам вядомы пісьменнік. 

Канечне, час змяніўся. Дзеці, вылятаючы з бацькоўскага гнязда, становяцца самастойнымі і незалежнымі. Часта спасылаюцца на досвед амерыканцаў ці іншых еўрапейскіх народаў. Але ўсё ж, думаецца, адказ на зададзенае аўтарам інтэрнэцкага допісу пытання трэба шукаць у сваёй душы. А на завяршэнне хачу працытаваць некалькі радкоў народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна: 

Наведвайце бацькоў, 

пакуль яны жывыя. 

Пакуль дымяцца коміны — 

нагрэйцеся ў бацькоў. 

Пішыце ім часцей, 

спакоем ахінайце, 

Як ахіналі некалі 

яны ўсе вашы сны. 

Без бацькавых надзей, 

без ціхай ласкі маці, 

Куды б ані заехалі, 

вы будзеце адны. 

Дадаць тут што-небудзь цяжка.

 
Internetsendungen
Jetzt auf Sendung:
21.00 Nachrichten (DE)

Weiter auf Sendung:
21.20 Kooperationsbrücken (DE)


Internetsendeliste
Satellitensendeliste (Einstellungen)
Shortwaveservice
briefe
 


Hallo liebes Radio und ALLES GUTE zum 34.Geburtstag der deutschen Redaktion. So lange kenne ich Radio Belarus noch gar nicht, aber wenn Du liebe Jana und liebe Elena die nächsten 34 Jahre hier weiterhin am Start seit, dann bin ich es als Hörer auch, versprochen!! :-) ) LG Dietmar

Antwort:

Lieber Dietmar,

vielen Dank für Deine Glückwünsche!!
Ich bin auch nicht vom Anfang an hier. Wollen wir trotzdem so viel wie möglich zusammen bleiben! ;)
Liebe Grüße und alles Gute
Jana


Frequenzen
 

FM-Sender und –Frequenzen:

Rakitniza - 106.2 MHz
Grodna - 95.7 MHz
Swislatsch - 104.4 MHz
Geraneni - 99.9 MHz
Braslaŭ - 106.6 MHz
Mjadsel’ - 102.0 MHz

Radioprogramme
 

29.12.2021 Program Block 1
29.12.2021 Program Block 2