Вядучыя

Вячаслаў Лакцюшын
На Беларускім радыё з 1998 года, з першых дзён існавання англійскай службы замежнага вяшчання. Аўтар і вядучы навін, грамадска-палітычных і культурна-пазнавальных праектаў. Галоўнае хобі, неаддзельнае ад працы, – пераклады беларускай паэзіі на англійскую мову для цыкла перадач "Культурная палітра Беларусі". Перакананы, што беларуская паэзія заслугоўвае таго, каб быць здабыткам сусветнай культурнай грамадскасці.

Рыгор Міцюшнікаў
Журналістыка - гэта шлях пастаяннага ўдасканалення. Расказваючы слухачам пра якую-небудзь падзею ці знаёмячы з цікавымі людзьмі, сам атрымліваеш магчымасць даведацца шмат новага. Тым больш што радые дае ўнікальную магчымасць экспрэсіяй слова выказаць тое, што немагчыма паказаць. Вядучы праектаў "Беларусь прапануе", "Сацыяльнае партнёрства" на беларускай мове.

Дзмітрый Занеўскі
У англійскай службе з 2005 года. Аддаю перавагу пастмадэрнізму і брытанскаму гумару. Не занадта давяраю аўтабіяграфіям.

Юрый Кузьміч
Цікаўлюся гісторыяй Вялікага княства Літоўскага. Любімы стыль у архітэктуры – барока. Любімы беларускі горад – Гродна. На радыё “Беларусь” працую ў польскай службе.

Алена Зенчык
"Перажыванні – гэта сама важнае. Толькі дзеля перажыванняў і варта жыць. І дзеля таго, каб потым можна было пра іх каму-небудзь расказаць" – гаварыў адзін з герояў рамана Януша Лявона Вішнеўскага "Адзінота ў сетцы". Прачытаўшы гэтую фразу, я зразумела, што жыву і займаюся творчасцю менавіта па гэтым прынцыпе, бо я адношуся да разраду тых шчасліўцаў, для якіх праца – гэта задавальненне. Да таго ж, па-мойму, журналістыка – гэта як раз своеасаблівая фабрыка па стварэнні, захоўванні і распаўсюджванні перажыванняў.

Таццяна Максімчык
Скончыла Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт. На радыё "Беларусь" з 2013 года. Аўтар і вядучая праграм "Наша афіша", "Палітра Беларусі", "Зялёны свет", а таксама інфармацыйнага блока ў польскай рэдакцыі. Знаёміць слухачоў з цікавымі месцамі Беларусі ў праграме "Паштоўка з Беларусі" на англійскай мове. Гутарыць з гасцямі ў рамках праектаў "Музычная крама" і "Начная гадзіна на радыё «Беларусь». "Журналіст павінен ведаць шмат пра ўсё і ўсё пра няшмат." Гэтая думка для мяне стала жыццёвым крэда, якім я кіруюся не толькі ў працы. Кожны дзень імкнуся адчыняць новае і дзяліцца гэтым з нашымі слухачамі.
