Прэзідэнт Беларусі: цяперашняе пакаленне павінна прапанаваць моладзі мадэль для руху наперад

Фота: belta.by
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час размовы з жыхарамі аграгарадка Гарадзец падкрэсліў важную місію цяперашняга пакалення для вызначэння варыянтаў будучага развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Беражыце тое, што ёсць. Гэта - наша. Глядзіце, каб вашым дзецям было дзе жыць і працаваць", - арыентаваў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў бліжэйшы час у шэрагу раёнаў краіны трэба правесці пераўтварэнні, падобныя да тых, што ажыццявілі ў Гарадцы. Прычым рабіць гэта трэба хуткімі тэмпамі, бо гэта стане арыенцірам для маладога пакалення.
"Чаму я спяшаюся (ажыццявіць планы па пераўтварэнні. - Заўвага БЕЛТА) недзе - у прамысловасці, у лесе, у вёсцы? Каб яны (моладзь. - Заўвага БЕЛТА) убачылі, як трэба, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Каб наша пакаленне за астатні час прапанавала моладзі, новаму пакаленню варыянт развіцця нашай краіны, і нават не развіцця, а руху наперад. Вось увесь сэнс".У Гарадцы і на аднайменным прадпрыемстве за год, які мінуў з папярэдняга візіту Прэзідэнта і агучанай тады крытыкі, адбыліся значныя пазітыўныя змяненні - пры актыўным удзеле дзяржавы і падтрымцы, у тым ліку фінансавай, заўважыў беларускі лідар. Цяпер справа за самімі жыхарамі - трэба працаваць і паказваць рэзультат, ставіць задачу Аляксандр Лукашэнка.
"Сёння ў Гарадцы ёсць усё. Уваходзьце ў каляіну і пачынайце працаваць так, каб вы ні ад кога не былі залежныя. На сённяшні дзень я бачу, што вы можаце працаваць, - сказаў Прэзідэнт. - Усё, што ў вас уклалі, павінна быць з лішкам атрымана, з запасам. І з даўгамі трэба разлічыцца. Усё, што зроблена, так павінна і быць.
"Мая задача - каб у вас быў мір, спакой. Каб вашы дзеткі раслі, працавалі. Работы ўсім хопіць, дастаткова", - адзначыў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка вельмі душэўна паразмаўляў з жыхарамі аграгарадка, многіх з якіх ён ведае асабіста яшчэ па мінулай рабоце ў сельскай гаспадарцы. Кіраўніку дзяржавы падарылі вышываны абраз і зборнік з успамінамі двух дзясяткаў мясцовых жыхароў, з якімі Прэзідэнт працаваў, узначальваючы сельгаспрадпрыемства "Гарадзец". Аляксандр Лукашэнка паабяцаў сёння ж прачытаць гэту працу.
Share:
Апошнія навіны:

Падрыхтоўка да семінара і новая вытворчасць. Вялікая камандзіроўка Лукашэнкі прадоўжылася ў Шклове

Спецыяльны прыз Прэзідэнта Беларусі на кінафестывалі "Лістапад" прысуджаны рэжысёру з М'янмы

МЗС Беларусі пракаменціраваў адмову Канады выдаваць візы беларускім спартсменам

Беларусь і Лаос дамовіліся развіваць народную дыпламатыю і спрашчаць умовы для бізнесу

Лукашэнка выступае за агульную Еўразію і непадзельную еўразійскую бяспеку
Вярнуцца назад да навін
