Асоба і час: Эдвард Вайніловіч


 

Рэфарматар, арганізатар, палітык, мецэнат, мысліцель, беларускі Сталыпін, мінскі Бісмарк… Усё пра яго. І ўсё ж «Эдвард Вайніловіч і Чырвоны касцёл» – у такім звязку часцей за ўсё ўзгадваюць гэтае імя беларусы. Але ж вядомы мецэнат будаваў і касцёлы, і цэрквы, і сінагогі, і мячэці. Ды і ўвогуле гэтая асоба ўвайшла ў гісторыю не толькі нашай краіны, але і Польшчы, і іншых.

У цэнтры Мінска шмат месцаў, будынкаў, вуліц і вулак, звязаных з Эдвардам Вайніловічам, чалавекам, улюбёным у горад. Таму падчас павольнага шпацыру па беларускай сталіцы звярніце ўвагу: былы «губернатарскі домік», будынак Міністэрства унутраных спраў, Дом Ваньковічаў, тэатр імя М. Горкага – гэтыя кропкі і кропачкі памятаюць «беларускага Сталыпіна». Таму пры падтрымцы нацыянальнага агенцтва па турызме была прадстаўлена пешая экскурсія «На крылах веры і розуму: Мінск Эдварда Вайніловіча».

Цікава, што ў 1931 годзе, праз 2 гады пасля смерці Вайніловіча, у Вільне была выдадзена кніга «Успаміны» на польскай мове, якую праз 76 гадоў надрукавалі і ў Мінску. Гэтыя ўспаміны перадаў сам Вайніловіч свайму сябру Раману Скірмунту.

З першых старонак даведваемся, што «Вайніловічы не прыйшлі ні з Усходу, ні з Захаду – яны карэнныя, мясцовыя, костка ад косткі, кроў ад крыві таго народа, які калісьці хаваў сваіх продкаў у гэтых курганах і родную беларускую зямлю сахой араў».

Эдвард Вайніловіч нарадзіўся ў вёсцы Сляпянка ў 1847 годзе ў доме сваіх дзядкоў. Зараз гэты будынак – зыходны пункт экскурсіі. Тут бабуля з дзядулем заўсёды чакалі ўнука, бавілі «дзіцячы час» разам.


 

Дом Ваньковічаў у 1977-м (вышэй) і зараз



Дарэчы, яго сям'я належала да вядомага герба «Сыракомля» і мела ўласную традыцыю – «праца, грамадская дзейнасць і адданасць Радзіме». Дзед і дзядзька Эдварда былі маршалкамі слуцкай шляхты, бацька – суддзёй, а маці (з роду Манюшкаў) перадала сыну гарачую любоў да роднага краю. Маленькага Эдварда навучалі дома на польскай і французскай мовах, а калі надышоў час рыхтавацца да школы – то і на рускай. Праз некаторы час слуцкая гімназія, якая лічылася найлепшай у тым краі і існавала на сродкі Радзівілаў, атрымала выдатнага вучня.

Пазней Эдвард атрымаў тэхнічную і сельскагаспадарчую адукацыю і пачаў актыўна займацца сельскагаспадарчай дзейнасцю ва ўласным маёнтку. Цаніў і папулярызаваў беларускую прадукцыю, выступаў за выкарыстанне сучаснай тэхнікі і арганізоўваў сіндыкаты. Вялікі патрыёт сваёй роднай зямлі, хаця ж меў магчымасць жыць, працаваць і нават займаць вельмі перспектыўныя пасады ў замежных краінах. Дарэчы, на такія прапановы адказваў адмовай і заставаўся на радзіме.

Дзякуючы Эдварду Вайніловічу Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі стала ўзорным і цэнтральным у літоўска-беларускім краі. На яго ў сваёй дзейнасці аглядаліся сельскагаспадарчыя таварыствы астатніх літоўска-беларускіх губерняў.  

 

Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі


 

У Мінску на адным з прыёмаў у мінскага губернатара князя Трубяцкога ён выпадкова пазнаёміўся з яшчэ мала вядомым Пятром Сталыпіным, які тады назваў Вайніловіча «мінскім Бісмаркам» за ўпартасць у адстойванні інтарэсаў таварыства. Аб неверагодным аўтарытэце Вайніловіча сведчыў такі факт, што калі землеўласнікі дакладна не ведалі адрас Вайніловіча, то пісалі на канверце проста «Пан Эдвард. Мінск», і лісты даходзілі да адрасата ў 90-тысячным горадзе.

Ацэньваючы ўплыў Эдварда Вайніловіча на дваран Мінскай губерні, граф Іпаліт Корвін-Мілеўскі ў сваіх мемуарах паважліва напісаў, што Вайніловіч стварыў самым шляхетным кіраўніцтвам сваю «Мінскую дзяржаўку».

Сястра Эдварда – Ядвіга Кастравіцкая – актыўная, інтэлігентная і гасцінная жанчына часта ладзіла «палітычныя абеды». Гасцей частавалі «старкай Вайніловічаў», вяліся павольныя гутаркі, а часам і палкія дэбаты. Быць запрошаным на такую сустрэчу лічылася за вялікі гонар, а сама васьміпакаёвая кватэра Ядвігі пераўтварылася ў своеасаблівы цэнтр грамадска-палітычнага жыцця. Глядзіце, вось тут, у доме па вуліцы Захараўскай, на другім паверсе збіраўся тагачасны «прагрэсіўны вышэйшы свет».


Дом, дзе жыла Ядвіга Кастравіцкая



Крочым далей? Будынак тэатра імя М. Горкага (былая сінагога) таксама ўзводзіўся пры падтрымцы Эдварда Вайніловіча. Дарэчы, ён рабіў ахвяраванні храмам розных канфесій. Напрыклад, у Макранах ён узвёў праваслаўную Георгіеўскую царкву, а побач – каталіцкі касцёл. У Клецку для яўрэяў пабудаваў сінагогу. Але ж мы шпацыруем па Мінску.

10 чэрвеня 1897 г. у прыватным жыцці Эдварда Вайніловіча здарылася трагедыя памёр яго дванаццацігадовы сын Сымон, які пасля зробленай аперацыі па выдаленню міндалін заразіўся шкарлятынай, эпідэміяй, якая бушавала ў Еўропе. А 12 лютага 1903 г., не дажыўшы аднаго дня да свайго 19-годдзя, памерла іх дачка Алена, верагодна, ад запалення лёгкіх. Жадаючы захаваць памяць аб сваіх дзецях, Эдвард Вайніловіч вырашыў пабудаваць касцёл у гонар Святога Сымона і Святой Алены, якія былі святымі заступнікамі яго дзяцей:" «... і выбраў для гэтага Мінск — горад, у якім я зрабіў найбольшую частку маёй грамадскай працы і ў якім будаўніцтва другой святыні было найбольш патрэбна. Пры гэтым хацеў, каб у Мінску была святыня, якая б мела пэўную своеасаблівасць».

 

Касцёл у гонар Святога Сымона і Святой Алены ў Мінску


 

Эдвард Вайніловіч абраў раманскі стыль для новага касцёла, бо, як сам адзначаў, у часы росквіту раманскага стылю ў Еўропе хрысціянства яшчэ не было падзелена на каталіцтва і праваслаўе:

«Я не жадаў спыняцца на гатычным стылі, па-першае, таму, што ён стаў вельмі распаўсюджаны на той час пры будаўніцтве каталіцкіх святынь у Расіі, па-другое, таму, што ён вельмі адрозніваўся ад стылю праваслаўных храмаў, якія існавалі ў нашым краі, і гэтым як бы падкрэсліваў падзел па веравызнанні класаў нашага грамадства, бо пераважная частка сялянства была праваслаўная, а землеўласнікі — каталікамі, і я спыніўся на раманскім стылі, росквіт якога прыпадае на час, калі ўсходняя Царква існавала ў еднасці з Рымам». Касцёл стаў самым вялікім у Мінску і атрымаў неафіцыйную назву «Чырвоны касцёл» дзякуючы колеру цэглы, з якой быў пабудаваны. І нават зараз тая чырвоная цэгла добра памятае імя мецэната, а ўтульны і невялікі сквер побач з Касцёлам названы ў гонар Эдварда Вайніловіча.


Сквер Эдварда Вайніловіча


 

Прах Эдварда Вайніловіча быў перавезены з Польшчы і перапахаваны ў Чырвоным касцёле. Апошняя воля мецэната была звязана з роднай зямлёй: спадчынніка сваіх уладанняў заклікаў, «каб ён ішоў дарогамі, пракладзенымі яго продкамі ў меру сіл і здольнасцей. А як жылі ранейшыя ўладальнікі гэтай зямлі, раскажуць мясцовыя традыцыі, раскажуць добрыя людзі…».

Сапраўды, не толькі расказвалі і расказваюць, але і паказваюць: такі маршрут праз цэнтр сучаснага Мінска дапаможа убачыць і адчуць мінулае. Канешне, калі ведаць, у які бок глядзець. Расказвае Вольга Жвірко, экскурсавод:

«Мая аўтарская экскурсія прысвечана асобе Эдварда Вайніловіча і яго ўкладу ў развіццё Мінска. Чаму гэта важна? Па вялікім рахунку, мала хто з дзеячаў канца XIX – пачатку XX ст. столькі сіл уклаў у развіццё горада, так моцна яго любіў… Тэма любові – актуальная ў любы час. Намаганнямі актывістаў, у тым ліку і прафесара Адама Мальдзіса, у Мінску з'явіўся сквер імя Э. Вайніловіча, мы маем такую цудоўную «пляцовачку». Бо сапраўды, першае, што прыходзіць на памяць, калі ўзгадваем Вайніловічаў – гэта Чырвоны Касцел. Але мала хто ведае, што Эдвард сам нарадзіўся ў Мінску; у нашым Архікафедральным касцёле Iмя Найсвяцейшай Панны Марыi ён быў ахрышчаны. Сённяшні будынак Міністэрства унутраных спраў быў узведзены спецыяльна для сельскагаспадарчага банка, адзін з заснавальнікаў якога – Эдвард Вайніловіч. Бачыце, насамрэч цэнтральныя вулачкі Мінска памятаюць яго крокі. Вывучэннем асобы Эдварда Вайніловіча займаюцца не толькі беларускія даследчыкі, але і польскія. Напрыклад, была выдадзена, а пасля і перакладзена на беларускую мову, кніга журналісткі Гізэлі Хмялеўскай «Церні крэсаў». Гэта бібліяграфічная рэдкасць, але ў бібліятэцы Чырвонага касцёла можна пазнаёміцца з выданнем. Канешне, для даследчыкаў хапае працы. На жаль прамых нашчадкаў Вайніловіча не засталося, але ёсць сваякі па яго пляменніцы. Яны жывуць у Польшчы, але часам наязджаюць у Беларусь. Ведаеце, гэта вялікая раскоша мець сувязь з людзьмі, у якіх цячэ і кроў Эдварда Вайніловіча, бясконца ўлюбёнага ў нашу краіну і Мінск.

 

Будзе цікавая гэта экскурсія для замежных гасцей? Ці ўсё ж такі праграма больш разлічана на сталічных жыхароў?

Безумоўна. У першую чаргу цікава будзе нашым суседзям з Польшчы, але і падарожнікам з іншых краін таксама! Ды і самім беларусам карысна даведацца пра незвычайныя факты. Вайніловіч быў звязаны з кіраваннем Нясвіжскай ардынацыяй: нездарма ў мясцовым касцёле з'явілася дошка ў яго гонар. А яшчэ ж былі Слуцкія, Капыльскія, Клецкія ўладанні… Я лічу, што асабліва тыя, хто мае беларускія карані, але жыве за мяжой, вельмі зацікавіліся б гэтай тэмай. Увогуле Эдвард Вайніловіч – «універсальная» асоба, яго прынцыпы, правілы, агульначалавечыя каштоўнасці заўсёды прывабліваюць людзей з розных краін. А колькі ўвагі ён удзяляў дабрачыннасці! У апошнія гады свайго жыцця займаўся ўтрыманнем прытулку для сірот. Думаю, што нашчадкі тых дзяцей жывуць, яны могуць знаходзіцца ў любой кропцы нашай зямлі».


Аўтар: Вераніка Барысёнак

 

 
інтэрнэт вяшчанне
Зараз у эфіры:
18.40 З каранёў славянскіх (Англ.)

Далей:
19.00 Навіны з Беларусі (Пол.)


Расклад Iнтэрнет-вяшчання
Расклад спадарожнікавага вяшчання (рэкамендыцыі па прыёме тут)
Расклад FM-вяшчання
 
ВОДГУКІ І ПЫТАННІ


Dear
English Service
Radio Belarus,

Greetings to all staff and listeners of English Service of Radio Belarus.
We listen your webcast program. Your program quality is very nice. Your website is colorful & documented.
We liked your programs, News, and Current Affairs Program. We are interested about Culture, life style of Belarusian people, historical places, Tourist attraction and destination of Belarus.
Please send some program schedule (A19), Calendar , sticker, view card, Promotional items of Radio Belarus for our club members and students.
21st June was fifth International Yoga Day observed across the world. The theme for Yoga Day 2019 was "Yoga for Climate Action”. On this day, which is dedicated to inner and outer well-being of human body, people across the world practice yoga in groups. The International Day of Yoga aims to raise awareness worldwide of the many benefits of practicing yoga, a physical, mental and spiritual practice.
We send you some photos related the program which was held in our area on the occasion of International Yoga Day. Our club members are also practice some Yoga.
We are waiting for your reply.

With best wishes,
SHIVENDU PAUL
PRESIDENT
METALI LISTENERS' CLUB
INDIA

Answer:

Dear Shivendu Paul and Metali Listeners' Club,

dthank you for your comment! We'll send you some of our souvenirs ASAP.
Stay tuned and 73,
RBI


Hallo Radio Belarus,

ja der Dieter Leupold ist jetzt auch hier im Gästebuch vertreten... Super, bald sind wir alle zusammen hier im "Belarus Hörerclub", Dieter könnte 1.Vorsitzender werden und Jana und Elena Ehrernmitglieder, Helmut Matt Schriftführer, Alfred Albrecht Beisitzer und ich mache Hausmeister:-) Lutz Winkler wie fit bist Du bereits wieder, für Dich finden wir auch eine nette Aufgabe:-) Beste Grüße und ein schönes Wochenende.

Dietmar

Answer:

Lieber Dietmar,

das stimmt, für alle finden wir im Hörerklub eine Aufgabe!:)
Liebe Grüße und einen guten Start in die Woche!


Здравствуйте. Говоря о красоте природы Беларуси, о менталитете её жителей неотъемлемой чертой которого является гостеприимство хочется назвать Беларусь таким синонимом как Добрарусь.
Сосновский Кирилл.

Адказ:

Дзякуй за водгук!


Hallo Jana und Jelena,
Höre gerade den tollen Song 10:45 min ( Hörerbriefkasten) Was ist das für ein traditionelles Instrument im Soloteil, klingt etwas wie ein Dudelsack, aber der ist ja in Schottland:-)
LG
Dietmar Wolf

Адказ:

Lieber Dietmar,
das ist wirklich ein Dudelsack :) In Belarus wird es aber Dudá genannt. Eigentlich ist Duda ein belarussisches traditionelles Musikinstrument. Übrigens gibt es viele Arten und Formen von Dudelsack in verschiedenen Kulturen und Ländern von Südamerica bis Indien.
PS: das Lied ist Каляда На Балоце von Тутэйшая Шляхта. ;)
Beste Grüße


Dear sir
How are you. I am rasheed from Pakistan. I am listners of radio Belarus. All programe is informative & intersting. I am intersting in history & culture. Thanks. Please send me some datiles about radio.
Muhammad RASHEED KHAN
PAKISTAN

Адказ:

Dear Muhammad Rasheed Khan, thank you very much for listening to RBI! We'll send you a parcel via regular mail as soon as possible.
Stay tuned and 73!
RBI


Добрый день! Прошу уточнить, что за песня играла в субботу 29.09.2018 в период с 14.00 до 16.00 со словами "Маша Маруся...в Беларуси". Буду очень признательна за ответ.
Елена

Адказ:

Добрый день, Елена!
Интересующая вас музыкальная композиция - песня "Маня-Маруся", которую исполняет ансамбль "Сябры" (вокал: Валерий Рязанов)!
Спасибо, что Вы с нами!


Вiтаю радыё Беларусь! Я з`яуляюся сталым слухачом Вашай радыёстанцыi. Вельмi падабаюцца перадачы на замежных мовах, якiя даюць магчымасць не толькi даведацца, што адбываецца ў Беларусi i за яе межамi, але ж i ўдасканалiць веды ангельскай, нямецкай, французскай моваў, праслухаўшы перадачы. Хацелася б даведацца, цi плануе радыёстанцыя вяшчанне на FM у Мiнску, бо ў заходнiх рэгiёнах Беларусi радыёстанцыя на FM працуе. У шматнацыянальным Мiнску жыве шмат замежных грамадзян, таксама прыязджаюць турысты, якiя б маглi даведацца пра тое, што аббываецца ў краiне i за яе межамi праз радыё Беларусь. На сёння ў Мiнску няма нiводнай англамоўнай цi iншамоўнай радыёстанцыi. З павагай, ваш слухач Сяргей.
Адказ:
Сяргей, дзякуй за паведамленне! Сапраўды, у Мінску нашы перадачы ў ФМ-дыяпазоне не чуваць. Аднак вы можаце паслухаць абсалютна ўсе нашы перадачы непасрэдна на сайце радыё «Беларусь». Уверсе на старонцы ёсць два радкі: он-лайн вяшчанне і ФМ-вяшчанне. Так што далучайцеся да нас у Інтэрнэце!



частоты вяшчання
 

FM-перадатчыкі і частоты:

Ракітніца - 106.2 МГц
Гродна - 95.7 МГц
Свіслач - 104.4 МГц
Геранёны - 99.9 МГц
Браслаў - 106.6 МГц
Мядзель - 102.0 МГц


Спадарожнікавае вяшчанне:

тэхнічныя параметры глядзіце тут

Радыёперадачы
 

18.01 З Беларуссю ў сэрцы
22.01 Спадчына
Загрузка:
22.01 Дзень краіны