З 1 мая авіялінія звяжа Пекін, Мінск і Будапешт, паведамляе БЕЛТА. Ініцыятарам адкрыцця прамых паветраных зносін паміж трыма краінамі - Кітаем, Беларуссю і Венгрыяй - стала кітайская авіякампанія "Эйр Чайна". Гэты захад накіраваны, у прыватнасці, на стварэнне эканамічнага пояса Шаўковага шляху. Рэйс Пекін-Мінск-Будапешт будзе выконвацца чатыры разы на тыдзень. Рашэнне аб адкрыцці гэтай авіялініі адпавядае рэаліям. Згодна са статыстыкай, паветраныя зносіны паміж Азіяй і Беларуссю ўзрастаюць ў сярэднім на 26 працэнтаў у год.
تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.