Блог Навума Гальпяровіча

Даўно, напачатку мінулага стагоддзя, класік беларускай літаратуры Янка Купала напісаў свае прарочыя радкі:


“Занімай, Беларусь дарагая мая,
Свой пачэсны пасад між народамі…"


Ці ўяўляў тады пясняр нашу сённяшнюю незалежную Беларусь, якая мае ўсе атрыбуты суверэннай дзяржавы, якая заслужыла павагу ў свеце сваімі міжнароднымі ініцыятывамі, якая ажыццяўляе самастойную шматвектарную знешнюю палітыку?


Пэўна ж, уяўляў, бо спрадвечная мара беларусаў “людзьмі звацца“ (гэта таксама яго радкі) мела на ўвазе і гэты міжнародны пасад.


Штодня мы на нашым Міжнародным радыё "Беларусь" атрымліваем лісты ад нашых слухачоў з самых розных замежных краін. У іх шчырая цікаўнасць да нашай краіны, да беларусаў.


“Я шмат даведаўся пра вашу краіну з вашых перадач, - піша Джон К. са штата Пенсільванія ў Злучаных Штатах Амерыкі, - шмат людзей ў ЗША, якія жадаюць больш даведацца пра Беларусь, краіну, якая да нядаўняга часу была ахутана таямніцай.”


“Мне вельмі спадабалася некалькі дзён таму назад ваша праграма пра Мірскі замак, я пачытаў пра яго ў інтэрнэце, замак вельмі прыгожы і выкананы ў колерах, якія ў Францыі нязвыклыя“, - гэта радкі з ліста Жана-Мішэля Аб’е з Францыі.


“Вашы радыёпаштоўкі аб розных рэгіёнах Беларусі абуджаюць ўва мне жаданне падарожнічаць. Раней не ўдавалася наведаць Беларусь: трэба мець візу, і не тую, што ёсць у нас для паездак унутры шэнгенскай зоны. Але з часам усё можа змяніцца...” , - напісаў нядаўна Міхаэль Ліндлер з Германіі.


Што ж, я думаю, спадар Міхаэль узрадуецца, даведаўшыся, што падпісаны Указ аб бязвізавым парадку ўезду ў Беларусь на 5 сутак праз Нацынальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў.


Указ распаўсюджваецца на 39 краін Еўропы, уключаючы ўвесь Еўрасаюз, а таксама Бразілію, Інданэзію, ЗША, Японію і іншыя дзяржавы.


Дакумент накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнесменаў, турыстаў, прыватных асоб.
Дарэчы, па дадзеных Пагранкамітэта, за мінулы год у Беларусі пабывала каля сямі мільёнаў грамадзян з-за мяжы. Думаецца, сёлета гэтая лічба будзе павялічана.


З прыхільнасцю сустрэлі паведамленне аб бязвізамым рэжыме і ў нашай краіне, і за яе межамі. Інтэрнэт адклікнуўся шматлікімі водгукамі.


“Канешне, гэта вялікая падзея, якую мы так доўга чакалі”, - напісаў адзін з прадстаўнікоў беларускай турыстычнай фірмы, - “для дзелавых турыстаў гэта аграмадны плюс“.


Разам з тым, некаторыя карыстальнікі заўважаюць, што хацелася б, каб такі рэжым існаваў і для тых, хто карыстаецца наземным транспартам.


А некаторыя, хаця такіх і няшмат, традыцыйна бачаць пэўны негатыў ці шукаюць хітрыя таемныя замыслы. На жаль, не перавяліся яшчэ тыя, каго раздражняе шматвектарная знешняя палітыка нашай дзяржавы, імкненне пазіцыяніраваць сябе ў свеце як адкрытая міралюбівая краіна.


Тым не менш, новыя правілы ўезду ў нашу Беларусь, безумоўна, яшчэ адзін крок добрай волі, адкрытасці і міралюбства, што робіць краіну больш прывабнай для мільёнаў людзей ва ўсім свеце...

تم إعداد قضية المعلومات على أساس المواد الراديو البيلاروسية الخاصة، وكالة المعلومات بيلتا ومصادر أخرى.

المقابلات والبرامج

 
البث عبر الإنترنت
الآن في البرنامج:

وعلاوة على ذلك في البرنامج:


جدول البث عبر الإنترنت
جدول البث الساتلي (هنا توصيات بشأن القبول)